Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

Аляксандра Баярына

21 августа 2015 5127

АЛЯКСАНДРА БАЯРЫНА

архiтэктарка

БIЯГРАФIЯ (адукацыя, курсы)

  • Архітэктурна-мастацкая гімназія №75, Архітэктурны факультэт БНТУ, аспірантура па горадабудаўніцтву.
  • ОДО «Воліс Строй», архітэктар.
  • З 2009 г. па сёння – прыватнае архітэктурна-дызайнерскае прадпрыемства «СТАТУС-праект», дырэктар.
  • З 2009 г. – выкладчык кафедры «Дызайн архітэктурнага асяроддзя» Архітэктурнага факультэта БНТУ.
  • З 2012 г. – аўтар публікацый на темы архітэктуры і дызайна.
  • З 2009 г. – сябра Беларускага саюза дызайнераў.
  • З 2011 г. – сябра Беларускага саюза архітэктараў.

НАПРАМАК РАБОТЫ

Дызайн жылых і грамадскіх інтэр’ераў, архітэктура прыватнага жылога дома, ландшафтнае праектаванне, фатаграфія, артітэктурная крытыка.

ТВОРЧАЕ КРЭДА

— Усё мусіць быць прыгожым, а кожны дзень шчаслівым. 

КОЛЬКАСЦЬ РЭАЛIЗАВАНЫХ ПРАЕКТАУ

Больш за 50.

ДОСВЕД

З 2001 г.

ПАРТФОЛIЁ

Праект інтэр’ера катэджа ў Мядзвежына.

1 /

Рэанімацыя архетыпа "Чорная гусь".

Кухня-печ для славалюбівага сноба, здольнага атрымаць асалоду менавіта ад архетыпа. Праект конкурса “Аптымальнае рашэнне ў стандартнай прасторы”, намінацыя “Распрацоўка кухні ў беларускай вобразнай і дэкаратыўнай стылістыцы”. Сааўтары: Яраслаў Таранаў і Надзея Баярына. 2011 г.

1 /

Беларускі павільён для сусветнай выставы Expo-2015.

Галоўная тэма Expo-2015 — падтрыманне харчовай бяспекі і якасці харчовых прадуктаў для забеспячэння ўстойлівага развіцця планеты. Канцэптуальны павільён Беларусі ўяўляе сабой бульбяное поле памерам 15х37 м. Шматлікім жыхарам планеты будзе цікава азнаёміцца з тым, як выглядае бульба, больш за тое, яны стануць сведкамі догляду за павільёнам, які ў рамках выставы штодня будуць праводзіць беларускія працаўнікі сельскай гаспадаркі. Гэта рыхленне міжраддзяў, абгон, падкормка, збор каларадскіх жукоў і напрыканцы выставы збор ураджая.

Праект жылога дома. Класіка для беларусаў.

1 /

Праект добраўпарадкавання ўчастка жылога дома.

1 /

Рэанімацыя архетыпа "Гарачае сэрца".

Кухня-печ для этнафіла з трапятліва-настальгічнымі ноткамі ў душы, здольнага атрымаць асалоду ад інтэграцыі семантыкі ў побыт. Праект конкурса "Аптымальнае рашэнне ў стандартнай прасторы". I месца ў намінацыі "Распрацоўка кухні ў беларускай вобразнай і дэкаратыўнай стылістыцы". Сааўтары: Яраслаў Таранаў і Надзея Баярына. 2011 г.

1 /

Трохпакаёвая кватэра ва Уруччы

1 /

ДАСЯГНЕННI

  • I месца ў намінацыі “Распрацоўка кухні ў беларускай вобразнай і дэкаратыўнай стылістыцы” конкурса “Аптымальнае рашэнне ў стандартнай прасторы”. Сааўтары Яраслаў Таранаў і Надзея Баярына. 2011 г.
  • Спецыяльны прыз «IV Мінскай міжнароднай біенале маладых архітэктараў “Леанарда-2011”.

КАНТАКТЫ

+375 29 620 05 79

 vsemoe@outlook.com

Александр Лазарчик Елена Ажгирей
Продолжая пользоваться ресурсом, вы соглашаетесь с условиями Политики обработки персональных данных.
Этот сайт использует cookies
Понятно