Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

Выбар дызайнера Аляксандры Баярынай: 10 тавараў з каталога DOM.by

8 декабря 2014 3693 1

У незалежным аглядзе запрошаны дызайнер выбірае на свой густ трэндавыя тавары з каталога DOM.by і тлумачыць свой выбар. Сёння прапаноўваем падборку з 10 цікавых на погляд дызайнера Аляксандры Баярынай тавараў.

                                                       

— Мушу прызнацца, што выбар матэрыялаў аздаблення, мэблі і аксесуараў, таксама як і пошукі варыянтаў каляровых спалучэнняў усіх інгрэдыентаў інтэр’еру — мая ўлюбёная частка праекта. Практычна ўсе папярэднія праектныя дзеянні накіраваныя на гэты фінішны крок. Перакананая, што нават самы камфортны інтэр’ер, які дызайнер не давёў да ўзроўню візуальнай сумернасці дэталяў і суцэльнага, страчвае сваю каштоўнасць.   

 

Канапа ОГОГО Обстановочка! California 4

Кошт па запыце 

Каментар: Добры выбар для невялікага жылога пакоя, які сумяшчае функцыі спальні і кабінета. Удзень могуць і сябры зайсці, уначы маем двуспальны ложак 2х1,5 м. Дызайн канапы і яе каляровае рашэнне не адсылаюць да звыклай постсавецкай мэблі, што робіць мадэль перспектыўнай для стварэння сучаснага інтэр’ера маладых па ўзросту і духу гаспадароў. Тонкія падлакотнікі мадэлі павялічваюць карысную плошчу. 

 

Шпалеры Architects Paper AP 1000 by Porsche Design

Кошт: 340 000 руб.

Каментар: Я бы параіла ўсю калекцыю гэтых шпалераў.  Вельмі ўдалыя адценні і суадносіны паміж імі. Не варта баяцца, што інтэр’ер будзе цёмным, бо ў залежнасці ад натуральнага асвятлення канкрэтных пакояў можна рэгуляваць прапорцыю цёмнага. І не забывайце, што большасць з нас знаходзіцца дома менавіта ўвечары, у той час калі самы светлы інтэр’ер радуе вока толькі пры дастатковым якасным штучным асвятленні.  Нават падабраныя цалкам светлыя матэрыялы і мэбля не абавязкова зробяць пакой светлым, яны могуць прынесці з сабой і невыразнасць. Акрамя таго, жывапіс і фота эфектней выглядаюць на цёмным фоне.  

Паркет Coswick Французская ёлка Лунный свет (1229-3236)

Кошт: от 1 136 000 руб.

Каментар: Гэты паркет дадасць інтэр’еру выкшталцонасці  і інтэлігентнага шарму, а ў нашым выпадку ён створыць ідэальны фон для спалучэння папярэдне абраных канапы і шпалераў.

 

Дзверы Bluinterni Laccato

Кошт па запыце 

Каментар: Мала якія дзверы здольныя задаволіць нашыя эстэтычныя патрабаванні, часта менавіта  яны робяць прастору з выгляду таннай і перакрэсліваюць усе папярэднія намаганні ў аздабленні  інтэр’еру. Таму я адразу прапаную дарагі і безкампрамісны варыянт – дзверы не проста як рэч, а як фрагмент фонавай прасторы інтэр’ера. 

 

Таршэр Markslojd LEGEND 105081

Кошт па запыце

Каментар: Даволі вялікі, эфектны таршэр (вышыня 1,7 м.) дзякуючы канструкцыі падсветліць менавіта кнігу ці часопіс у руках, пры гэтым яго графічнасць і стрыманасць дазволіць тактоўна дастасавацца да астатніх прадметаў інтэр’ера. 

 

Кухоннае крэсла Calligaris Skip

Кошт: 1 993 620 руб. 

Каментар: Складныя крэслы — вельмі зручная рэч для нашых, заўсёды недастаткова вялікіх, кватэраў.  Яны — ахоўнікі нашай прасторы ад лішніх прадметаў.  У сабраным выглядзе 4-6 крэслаў зоймуць зусім мала месца.    

Ложак Ami B51 160х195

Кошт: 2 997 000 руб.  

Каментар: Рэдка калі спальня пасля растаноўкі мэблі можа пахваліцца вольнай прасторай, тым больш, што замоўцы аддаюць перавагу максімальным памерам матрасаў. Мой выбар - простая, лаканічная мадэль, якая сваім сціплым выглядам будзе падкрэсліваць прыгажосць абраных тканінаў для посцілкі і запавесаў.  

Мэбля ў дзіцячы пакой MAOLI KR-15

Кошт па запыце  

Каментар: Дзіцячыя спальні могуць быць казачнымі і шматкаляровымі, але мой выбар спыніўся ўсё ж такі на больш спакойным, стрыманым інтэр’еры. Светлы пакой з дадаткам аднаго ці двух колераў дасць гарантыю, што пры з’яўленні ў ім цацак, кніжак, сшыткаў, адзення і ўсялякіх дробязей ён працягне выглядаць як інтэр’ер, а не пераўтворыцца ў суцэльны хаос. 

 

Душавы паддон Huppe Novano

Кошт па запыце 

Каментар: Прастата і элегантнасць разам. 

 

Змяшальнік ZorG ZR 332 YF BLACK METAL

Кошт: 2 026 500 руб. 

Каментар: Чым менш прадметаў, тым лепш, асабліва калі размова пра кухню. Дадзены змяшальнік эканоміць месца — справа ўключаем і рэгулюем тэмпературу вады з гарадской сістэмы водазабеспячэння, злева — уключаем пітную ваду, якая прайшла праз фільтр, які ўсталяваны пад мойкай.  Да таго ж, я бы параіла ўсталяваць на мойку дазатар для мыйных сродкаў, які пазбавіць вас ад рознакаляровых бутэлек на стальніцы.   

Мы выбрали: 6 черно-белых кухонь из каталога DOM.by Выбор редакции: 25 новогодних предметов из каталога ИКЕА
Продолжая пользоваться ресурсом, вы соглашаетесь с условиями Политики обработки персональных данных.
Этот сайт использует cookies
Понятно