Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

Выбар дызайнера Максіма Шняка: 10 тавараў з каталога DOM.by

18 февраля 2015 2541
У незалежным аглядзе запрошаны дызайнер выбірае на свой густ трэндавыя тавары з каталога DOM.by і тлумачыць свой выбар. Сёння прапаноўваем падборку з 10 цікавых на погляд дызайнера Максіма Шняка тавараў.
                 
                                                  

Максім Шняк, дызайнер

Ракавіна Laufen PALOMBA 814806

Кошт: 11 856 000 руб.

Такая ракавіна – цудоўны прыклад сумяшчэння дзвюх функцый, калі няма неабходнасці набываць сталешніцу. Глядзіцца вельмі арганічна і апраўдана.

Свяцільня OZCAN MERIVA 5507-1

Кошт: 2 080 000 руб.

Той прыклад, калі складаны пластычны сілуэт прадмета выдатна спалучаецца з агульнай досыць простай канструкцыяй. Можна з трох-чатырох аднолькавых свяцільнікаў стварыць на столі ў вялікім памяшканні цудоўную групу, але і асобна прадмет не будзе глядзецца сумна.

Змяшальнік Hansgrohe Pura Vida 15072000

Кошт: 10 779 600 руб.

Тут падкупае выракарыстанне дзвюх паверхняў, дзякуючы чаму прадмет быццам вырастае з ракавіны. Патрабуе канешне ж і адпаведнай “няпростай” ракавіны, але, тым ня меньш, гэта адзін з найцудоўнейшых змяшчальнікаў.

Выцяжка Elica SinfoniaWH

Кошт: 22 400 000 руб.

Уражвае рэч перш за ўсё тым, што ўспрымаецца ў інтэр’еры сучаснай мінімалістычнай скульптурай. Проста няма слоў, неверагодна! Патрабуе строгай і вельмі “металічнай” кухні.

Офіснае крэсла Halmar Coco III

Кошт: от 1 778 400 руб.

Адзначу гэтае крэсла перш за ўсё за тое, што сярод звычайных офісных “касмічных” крэслаў эмацыйна успрымаецца як нешта чыстае і ненавязлівае. Падазраю, што дызайн ідзе ад знакамітага крэсла Ээро Саарынэна .

Настольная свяцільня Arte COSY A4610LT-1CC

Кошт: 2 156 000 руб.

Проста прыемны і ўраўнаважаны прадмет, дзе чысты абажур цудоўна кантрастуе са скульптурнай асновай. Падыдзе ў “паўкласічныя” сучасныя інтэр’еры.

Люстэрка BRW Ringo-LUS 7/6

Кошт: 496 000 руб.

Прадмет-хоку, прадмет-жэст. Адчуваюцца захапленне Японіяй і сузіральнасць аўтара. Такое люстэрка ў любым інтэр’еры будзе вяртаць думкі ў норму.

Камод BRW S-58-KOM 4s/9/10 sambesi sebrano

Кошт па запыце

Дызайн-жарт, але жарт інтэлектуальны, калі стужка светлага дрэва вырашае ўвесь прадмет. Не надта люблю камоды, але такі б узяў адназначна. Падыдзе ў нейкі эклектычны інтэр’ер, ці нават класічны.

Напольная свяцільня Globo Bailey 24662R

Кошт: 1 002 800 руб.

Чысты прадмет, успрымаецца нязмушана і стрымана, будзе цудоўна жыць і ў светлым інтэр’еры (нюанс) і ў больш цёмным (акцэнт). Скульптура са святла.

Унітаз «Керамін» «Аркцік кампакт»

Кошт: 2 942 550 руб.

Даўно ведаю гэты унітаз і раблю камплімент айчыннаму прадпрыемству: сапраўды лепшы прадмет з тых што я бачыў у “Кераміна”, усё на месцы, усё арганічна, успрымаецца як нешта ўзніклае само сабой. Можна не азірацца і браць у сучасны санвузел + каштуе смешныя грошы.

ВАМ БУДЕТ ИНТЕРЕСНО:

Выбор дизайнера Геннадия Кобеца:
11 товаров из каталога DOM.by  
Выбор дизайнера Ольги Мащенко: 9 товаров из каталога DOM.by 


Выбор дизайнера Галины Бардашевич: 10 товаров из каталога DOM.by Выбор дизайн-студии «Файно»: 12 товаров из каталога DOM.by для обустройства детской комнаты
Продолжая пользоваться ресурсом, вы соглашаетесь с условиями Политики обработки персональных данных.
Этот сайт использует cookies
Понятно