Архітэктурна-мастацкая гімназія №75, Архітэктурны факультэт БНТУ, аспірантура па горадабудаўніцтву.
ОДО «Воліс Строй», архітэктар.
З 2009 г. па сёння – прыватнае архітэктурна-дызайнерскае прадпрыемства «СТАТУС-праект», дырэктар.
З 2009 г. – выкладчык кафедры «Дызайн архітэктурнага асяроддзя» Архітэктурнага факультэта БНТУ.
З 2012 г. – аўтар публікацый на темы архітэктуры і дызайна.
З 2009 г. – сябра Беларускага саюза дызайнераў.
З 2011 г. – сябра Беларускага саюза архітэктараў.
НАПРАМАК РАБОТЫ
Дызайн жылых і грамадскіх інтэр’ераў, архітэктура прыватнага жылога дома, ландшафтнае праектаванне, фатаграфія, артітэктурная крытыка.
ТВОРЧАЕ КРЭДА
— Усё мусіць быць прыгожым, а кожны дзень шчаслівым.
КОЛЬКАСЦЬ РЭАЛIЗАВАНЫХ ПРАЕКТАУ
Больш за 50.
ДОСВЕД
З 2001 г.
ПАРТФОЛIЁ
Праект інтэр’ера катэджа ў Мядзвежына.
1/
Рэанімацыя архетыпа "Чорная гусь".
Кухня-печ для славалюбівага сноба, здольнага атрымаць асалоду менавіта ад архетыпа. Праект конкурса “Аптымальнае рашэнне ў стандартнай прасторы”, намінацыя “Распрацоўка кухні ў беларускай вобразнай і дэкаратыўнай стылістыцы”. Сааўтары: Яраслаў Таранаў і Надзея Баярына. 2011 г.
1/
Беларускі павільён для сусветнай выставы Expo-2015.
Галоўная тэма Expo-2015 — падтрыманне харчовай бяспекі і якасці харчовых прадуктаў для забеспячэння ўстойлівага развіцця планеты. Канцэптуальны павільён Беларусі ўяўляе сабой бульбяное поле памерам 15х37 м. Шматлікім жыхарам планеты будзе цікава азнаёміцца з тым, як выглядае бульба, больш за тое, яны стануць сведкамі догляду за павільёнам, які ў рамках выставы штодня будуць праводзіць беларускія працаўнікі сельскай гаспадаркі. Гэта рыхленне міжраддзяў, абгон, падкормка, збор каларадскіх жукоў і напрыканцы выставы збор ураджая.
Праект жылога дома. Класіка для беларусаў.
1/
Праект добраўпарадкавання ўчастка жылога дома.
1/
Рэанімацыя архетыпа "Гарачае сэрца".
Кухня-печ для этнафіла з трапятліва-настальгічнымі ноткамі ў душы, здольнага атрымаць асалоду ад інтэграцыі семантыкі ў побыт. Праект конкурса "Аптымальнае рашэнне ў стандартнай прасторы". I месца ў намінацыі "Распрацоўка кухні ў беларускай вобразнай і дэкаратыўнай стылістыцы". Сааўтары: Яраслаў Таранаў і Надзея Баярына. 2011 г.
1/
Трохпакаёвая кватэра ва Уруччы
1/
ДАСЯГНЕННI
I месца ў намінацыі “Распрацоўка кухні ў беларускай вобразнай і
дэкаратыўнай стылістыцы” конкурса “Аптымальнае рашэнне ў стандартнай
прасторы”. Сааўтары Яраслаў Таранаў і Надзея Баярына. 2011 г.
Спецыяльны прыз «IV Мінскай міжнароднай біенале маладых архітэктараў “Леанарда-2011”.